Top.Mail.Ru
281

Новыя тэхналогіі на варце бяспекі

Чым быў адметны заключны дзень візіту дэлегацыі МУС Беларусі ў Кітай.


Дэлегацыя міліцэйскага ведамства нашай краіны сёння наведала інтэлектуальны камандны цэнтр Юйюань (аналаг беларускай Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі) у Шанхаі, дзе азнаёмілася з вопытам работы Галоўнага ўпраўлення грамадскай бяспекі.

image-24-07-25-05-43 (1).jpeg

Падраздзяленне было заснавана ў 1949 годзе і з’яўляецца адным з першых правінцыйных органаў грамадскай бяспекі КНР. Яно ўключае 20 падпарадкаваных падраздзяленняў, у тым ліку камандаванне, упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, па крымінальных расследаваннях, па кантролі за ўездам і выездам, дарожнай паліцыі і іншыя. Пад яго кіраўніцтвам працуюць 16 тэрытарыяльных упраўленняў, якія ахопліваюць усе раёны горада.

Падчас афіцыйнай сустрэчы міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падзякаваў начальніку ГУГБ Шанхая Чжану Яхуну за цёплы прыём і магчымасць усебакова вывучыць аспекты аховы грамадскага парадку. Бакі выказалі ўпэўненасць, што супрацоўніцтва будзе толькі мацнець і абмеркавалі шырокі спектр пытанняў. У тым ліку па тэме забеспячэння дарожнай бяспекі і процідзеяння п’янству за рулём.

image-24-07-25-05-43 (2).jpeg

Асаблівы акцэнт быў зроблены на барацьбе з інтэрнэт-махлярствамі, якія з’яўляюцца праблемай для Паднябеснай. У нашай краіне намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў названай сферы. Кіраўнік МУС расказаў калегу, як гэтага ўдалося дасягнуць. Разглядаліся і перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках службовай дзейнасці.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ,

Фота тэлеграм-канала МУС Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю