Top.Mail.Ru

Новыя тавары беларускіх вытворцаў папоўнілі рэестр «Натуральны прадукт»

Новыя тавары беларускіх вытворцаў папоўнілі рэестр «Натуральны прадукт», паведамляе БелТА.


На пляцоўцы БелДІСС адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па прысваенні харчовай прадукцыі знака «Натуральны прадукт». Па выніках прынята рашэнне аб выдачы 10 сертыфікатаў на права маркіроўкі такім знакам. У пераліку — вада пітная артэзіянская негазаваная, кефір, смятана і малако пітное рознай тлустасці, масла салодкасметанковае несалёнае, вяршкі згушчаныя з цукрам, смятана, узбагачаная біфідабактэрыямі, сыроватка і інш.

У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржстандарта, БелДІМ, БелДІСС, міністэрстваў аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», НПЦ НАН Беларусі па харчаванні. Разгледжана шэсць заявак ад айчынных прадпрыемстваў.

«Пастаяннае папаўненне рэестра „Натуральны прадукт“ сведчыць аб тым, што прадукцыя, якой ён прысвойваецца, карыстаецца асаблівым попытам у пакупнікоў», — сказалі ў прэс-службе.

З інфармацыяй аб прадукцыі з такой маркіроўкай і парадку атрымання права можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю