Top.Mail.Ru
186

Новыя скульптуры для Цэнтральнага дзіцячага парку. У Мінску аб'яўлены конкурс эскізных праектаў

З мэтай эстэтызацыі і добраўпарадкавання Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага, а таксама стварэння там унікальнай атмасферы Упраўленне культуры Мінгарвыканкама з 26 студзеня па 27 лютага 2026 года праводзіць конкурс эскізных праектаў паркавай скульптуры. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.



Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары або творчыя калектывы, куды ўваходзяць скульптары і архітэктары, якія маюць або атрымліваюць адпаведную прафесійную адукацыю і здольныя распрацаваць эскізны праект паркавай скульптуры, а таксама аказаць дапамогу ў яго стварэнні.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 9 лютага 2026 года ўключна падаць заяўку на папяровым носьбіце ва ўпраўленне культуры. Акрамя таго, конкурсныя матэрыялы варта прадставіць у Музей гісторыі горада Мінска да 20 лютага 2026 года ўключна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю