Намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Стрыгельскі падзякаваў медыкам за стабільную працу ў 2025 годзе. «У нас не было падстаў для сур’ёзных узрушэнняў ў сістэме аховы здароўя, за гэта вам вялікі дзякуй. Мы расцем, удасканальваем, разумеючы, што ваша праца для жыхароў сталіцы — гэта вельмі важны напрамак, які наўпрост карэлюецца з якасцю іх жыцця. Таму ад вашай работы залежыць у тым ліку і эканоміка нашага горада, і развіццё сацыяльнай сферы», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў намесніка старшыні Мінгарвыканкама, горад укладвае значныя сродкі ў развіццё медыцыны. «Асабліва гэта адчуваецца ў апошнія гады. Павялічваецца аб’ём фінансавання на правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў, а таксама на набыццё абсталявання. Ужо сёння доля расходаў бюджэту горада на сістэму аховы здароўя складае 25%. Па аб’ёме фінансавання мы перасягнулі сістэму адукацыі», — заявіў ён.
Андрэй Стрыгельскі паведаміў пра рост заработнай платы сталічных медыкаў. «Мы павялічылі надбаўку летась. І сёлета ідзем такім жа шляхам ... мы яшчэ павысім надбаўку для ўсіх медработнікаў», — сказаў ён.
Прадстаўнік гарадскіх уладаў дадаў, што для студэнтаў і маладых спецыялістаў ствараюцца дадатковыя ўмовы: пад інтэрнат будзе рэканструяваны былы будынак камітэта па вуліцы Маякоўскага, плануецца будаўніцтва новага корпуса каледжа, а таксама трох інтэрнатаў кватэрнага тыпу. «Усе вашыя просьбы і пажаданні па магчымасці будуць выконвацца. Хачу вас запэўніць і ў падтрымцы, якая тычыцца прадастаўлення жылля. Мы сёння далі магчымасць медыкам прымаць удзел у арэндным будаўніцтве. Гэта ўсё накіравана на падтрымку урачоў. Упэўнены, што ўсе задачы, якія перад аховай здароўя стаяць, сёлета будуць выкананыя», — падсумаваў Андрэй Стрыгельскі.