Новыя адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства культуры даступныя на партале «Е-Паслуга», паведамляе БелТА.
На Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступныя новыя адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам культуры. Гэта адмінпрацэдуры:
- 200.8.5 «Выдача дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях»;
- 200.8.6.1 «Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый 0, 1, 2»;
- 200.8.6.2 «Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі 3»;
- 200.8.8 «Узгадненне праектнай дакументацыі на выкананне зямельных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помніках археалогіі»;
- 548.3.14.3 «Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях».