Top.Mail.Ru
199

У Жлобінскай і Рэчыцкай ЦРБ першых пацыентаў прымаюць новыя кабінеты магнітна-рэзананснай тамаграфіі

Новыя аб’екты аховы здароўя ў Жлобіне і Рэчыцы

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця высокаэфектыўнага абсталявання ў Жлобіне прынялі ўдзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч і старшыня Жлобінскага райвыканкама Сяргей Ярац.

Жлобін як адзін з міжраённых пунктаў аказання меддапамогі вядзе абслугоўванне каля 260 тысяч чалавек з пяці раёнаў Гомельшчыны. Так, цяпер МРТ-даследаванне ў Жлобінскай цэнтральнай райбальніцы будзе даступна пацыентам не толькі Жлобінскага, але і Буда-Кашалёўскага, Кармянскага, Рагачоўскага, Светлагорскага і Мазырскага раёнаў.

— Жлобіншчына — буйны раён з насельніцтвам больш як 97 тысяч чалавек. Раён дынамічна развіваецца. Медыцынскімі работнікамі раённай бальніцы за мінулы год выкананы больш за семсот высокатэхналагічных і складаных медыцынскіх умяшанняў. Магнітна-рэзанансная тамаграфія — гэта дакладная дыягностыка, ранняе выяўленне захворванняў і эфектыўнае лячэнне. Гэта менш паездак у абласны цэнтр, менш чакання, трывогі для пацыентаў і іх блізкіх. Сёння мы бачым прыклад шчырага клопату дзяржавы аб чалавеку, — на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кабінета высокаэфектыўнай дыягностыкі падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.


Як адзначыў галоўны ўрач Жлобінскай ЦРБ Яўген Тапчы, новае абсталяванне дазволіць жлобінскім медыкам праводзіць шырокі спектр даследаванняў, аператыўна дыягнаставаць паталогіі як коснай тканкі, так і мяккіх тканак. Кіраўнік цэнтральнай райбальніцы звярнуў увагу і на важнасць для ўстановы аховы здароўя абноўленага цэнтралізаванага стэрылізацыйнага аддзялення, якое таксама адкрыта напярэдадні навагодніх свят.

Чарговы крок у развіцці даступнага, якаснага, сучаснага медабслугоўвання напярэдадні Новага года і Каляд зроблены і спецыялістамі Рэчыцкай цэнтральнай райбальніцы. Ва ўстанове аховы здароўя адкрыты кабінет з магнітна-рэзанансным тамографам і рэнтгенадыягнастычным абсталяваннем.

Новыя аб’екты на ўзбраенні рэчыцкіх спецыялістаў таксама дазволяць павысіць даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі на міжраённым узроўні. Цяпер Рэчыцкая цэнтральная райбальніца зможа забяспечыць МРТ-даследаванні для пацыентаў з Брагінскага, Калінкавіцкага, Акцябрскага, Петрыкаўскага, Хойніцкага, Лоеўскага і Мазырскага ранаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Чытайце таксама: У беларускіх клініках з’явяцца «разумныя аперацыйныя» і ШІ-стаматолагі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю