Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіслава Татарыновіча міністрам фінансаў Беларусі, паведаміла БелТА.
Да цяперашняга часу Уладзіслаў Татарыновіч працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Ён „грашовы чалавек“. Ён добра ведае фінансавую работу. І я так адчуваю, што ўсё ж такі ў парламенце некалькі яму цеснавата. Гэта, можа, нават не яго месца і не яго справа. І падумаў, што паспрабуем яго на канкрэтнай, але вядомай яму рабоце. Ён жа выхадзец цалкам з гэтых грошай — у Міністэрстве фінансаў працаваў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Уладзіслаў Татарыновіч нарадзіўся ў чэрвені 1971 года ў вёсцы Селішча Мінскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Міністэрстве фінансаў Беларусі на розных пасадах. У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі Галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам міністра фінансаў.