Вучоныя БДУ сумесна з калегамі з Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны распрацавалі інавацыйны ветэрынарны прэпарат «Антыпестывір-ВД», прызначаны для лячэння і прафілактыкі захворванняў буйной рагатай жывёлы.
Асноўнай мэтай распрацоўкі стала стварэнне эфектыўнага сродку супраць віруснай дыярэі (ВД) — распаўсюджанага і эканамічна значнага захворвання, якое наносіць істотны ўрон жывёлагадоўчым гаспадаркам. У адрозненне ад існуючых метадаў, «Антыпестывір-ВД» — першы тэрапеўтычны сродак, здольны змагацца не толькі з вострай, але і з асабліва небяспечнай скрытай (персістэнтнай) формай віруса, ад якой раней не існавала дзейсных схем лячэння.
Прэпарат, створаны на аснове мясцовай сыравіны, унікальны тым, што яго кампаненты адначасова ўздзейнічаюць на вірус і стымулююць імунны адказ арганізма жывёлы. Клінічныя выпрабаванні паказалі высокую эфектыўнасць: выздараўленне ў 63,3 % выпадкаў дасягалася за 4-5 дзён, што значна хутчэй, чым традыцыйнае двухтыднёвае лячэння. Адзначана таксама адсутнасць падзяжу жывёл у доследнай групе.
«Антыпестывір-ВД» мае высокі экспартны патэнцыял і рыхтуецца да выхаду на рынак ЕАЭС і іншых краін пасля праходжання рэгістрацыі.