Top.Mail.Ru

Новы сезон пляжнага футбола ў Беларусі адкрыецца матчам за Суперкубак

Новы пляжны сезон у Беларусі адкрыецца паядынкам за Суперкубак краіны, паведамляе БелТА.


У матчы за першы трафей сезона 26 чэрвеня ў Кіраўску дзеючы чэмпіён Беларусі ПФК «Мінск» сустрэнецца са зборнай Брэсцкай вобласці. У мінулым сезоне мінчане ўпершыню заваявалі золата нацыянальнага першынства і цяпер паспяхова прадстаўляюць Беларусь у розыгрышы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у партугальскім Назарэ.

Пасля паядынку за Суперкубак у Кіраўску 27 і 28 чэрвеня пройдуць паядынкі стартавага тура 19-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. У турніры прымуць удзел восем каманд: «Мінск», зборная Брэсцкай вобласці, магілёўскі ЦАР, «Шчучын», віцебскі «Юркас», «Гроднааблспорт» (Гродна), кіраўскі клуб «ДЮСШ-ЦАР» і дэбютант чэмпіянату маладзечанскі «Металург». Рэгулярны чэмпіянат пройдзе ў два кругі, пасля чаго вызначацца ўдзельнікі плэй-оф.

У мінулым сезоне «Мінск» упершыню заваяваў залатыя медалі, абыграўшы ў фінале «Шчучын», уладальнікам бронзы стаў магілёўскі ЦАР. Барысаўскі БАТЭ сем разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, чатыры тытулы ў магіляўчан, па два разы золата бралі «Гроднааблспорт» і сталічны «Пасат-Пласт», па разе чэмпіёнамі былі «Мінск», «Кіраўск-СДЮШАР» і светлагорскі ЦКК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю