Top.Mail.Ru
170

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» будзе вырабляць інавацыйную ўпакоўку для харчовай прамысловасці

Днямі ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны новы беларускі рэзідэнт — ІСП Грэйт Стоўн.



Як растлумачылі ў адміністрацыі парка, кампанія плануе стварыць вытворчасць інавацыйнай высокатэхналагічнай экаўпакоўкі для харчовай прамысловасці. Яна будзе выпускацца з ужываннем перадавых матэрыялаў і сучасных інжынерных рашэнняў.

Ініцыятарам праекта з’яўляецца акцыянернае таварыства «Эфектыўныя сістэмы ўпакоўкі» — адзін з вядучых беларускіх вытворцаў упаковачнай прадукцыі.


У прыватнасці, новы рэзідэнт плануе стварэнне 135 рабочых месцаў, а прадукцыя, якая будзе выпускацца на прадпрыемстве, будзе прызначана як для экспарту, так і для ўнутранага рынку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю