Новы хірургічны корпус узводзяць у Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя В. А. Марзона, паведамляе БелТА.
Будаўніцтва новага корпуса вядзецца на месцы старога, 1970 года пабудовы. За час свайго існавання корпус састарэў, а наяўных плошчаў стала недастаткова, таму было прынята рашэнне знесці старую пабудову, так як рэканструкцыя была эканамічна не выгадная.
«Цяпер тут узводзіцца васьміпавярховы будынак хірургічнага корпуса, разлічанага на 284 ложкі, — адзначыў ён. — Там размесціцца новае рэанімацыйнае аддзяленне на 12 ложкаў, хірургічнае аддзяленне на 60 ложкаў, уралагічнае на 50 ложкаў. Таксама на базе новага корпуса будуць працаваць два міжраённыя цэнтры — для хворых з парушэннем мазгавога кровазвароту і для хворых з інфарктам міякарда. Усяго тут будуць працаваць сем клінічных аддзяленняў».
Пакуль вядзецца будаўніцтва корпуса, аказанне экстраннай і планавай медыцынскай дапамогі не спынялася. Яе сканцэнтравалі ў галоўным корпусе, а частка аддзяленняў пераехала ў суседнія ўстановы: мера часовая, але неабходная.
«Разам з новымі плошчамі ў нас абновіцца і абсталяванне. З’явяцца сучасныя апараты камп’ютарнай і магнітна-рэзананснай тамаграфіі, рэнтген — дыягнастычнае абсталяванне, лапараскапічныя стойкі для хірургаў, уролагаў, дзіцячых хірургаў, шмат новага абсталявання для афтальмалагічнага і оталарынгалагічнага аддзяленняў», — пералічыў Уладзімір Белагураў.
Згодна з графікам, новы хірургічны корпус плануюць увесці ў эксплуатацыю вясной 2027 года.
Гарадская бальніца ў Бабруйску абслугоўвае не толькі жыхароў горада, а таксама Бабруйскі раён і насельніцтва яшчэ чатырох бліжэйшых раёнаў. З’яўленне новага хірургічнага корпуса дазволіць стварыць камфортныя ўмовы як для пацыентаў, так і для персаналу бальніцы і павысіць эфектыўнасць аказваемай медыцынскай дапамогі.