Top.Mail.Ru

Новы гістарычны максімум. Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $15,7 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі, паводле папярэдніх звестак, на 1 лютага 2026 года перавысілі $15,7 млрд, паведамляе БелТА.


За студзень 2026 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $1,3 млрд.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага склаў $5,6413 млрд, павялічыўшыся за студзень на $100,6 млн, аб’ём манетарнага золата — $8,6305 млрд, павялічыўшыся на $1,1623 млрд.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю