Top.Mail.Ru
218

Новы беларускі тэлеканал «Спорт ТВ» пачне трансляцыю 10 кастрычніка

Вяшчанне новага спартыўнага тэлеканала "Спорт ТВ" стартуе 10 кастрычніка ў 16:45. Аб гэтым паведаміла sb.by.


Рашэнне аб вывядзенні спартыўнага кантэнту з эфіру СТБ у асобны канал было прадыктавана імкненнем да больш мэтанакіраванай і якаснай падачы спартыўных трансляцый. Гледачы СТБ ужо прывыклі да таго, што спорт на Сталічным тэлебачанні часты госць. Апошнім часам тэлекампанія не раз песціла гледачоў трансляцыямі маштабных сусветных падзей: футбольны ЕЎРА-2024, матчы Лігі нацый УЕФА, кваліфікацыйныя гульні да чэмпіянату Еўропы, а таксама паядынкі Лігі канферэнцый. Аднак праграмная канцэпцыя СТБ не прадугледжвае рэгулярнай прысутнасці спартыўнага кантэнту, што і стала падставай для запуску новага праекта. «Спорт ТВ» зойме сваё месца на 11-й кнопцы ва ўсіх кабельных аператараў краіны. А пачнецца эфір 10 кастрычніка ў 16:45 адборачным паядынкам чэмпіянату свету — 2026 Казахстан — Ліхтэнштэйн.

— На працягу апошніх двух гадоў наша тэлекампанія актыўна супрацоўнічала з міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі, — расказаў Аляксандр Асенка. — Тэлегледачы бачылі вынікі гэтай работы: у эфіры не раз трансляваліся паядынкі сусветнага значэння. Такі спартыўны кантэнт аказаўся вельмі запатрабаваны аўдыторыяй. Перагаворы з замежнымі партнёрамі былі працягнуты, мы сабралі добры «пул» міжнародных спартыўных спаборніцтваў, які будзем паказваць на тэрыторыі Беларусі. Каб не ламаць сетку вяшчання тэлеканалаў СТБ і РТР-Беларусь, у якіх свая аўдыторыя, было прынята рашэнне зарэгістраваць новы тэлевізійны канал «Спорт ТВ», уключыўшы які, заўзятары змогуць назіраць за найбуйнейшымі сусветнымі спаборніцтвамі па футболе, тэнісе, плаванні, гандболе і многіх іншых відах. Паспрабуем ахапіць увесь найбольш значны сусветны спартыўны парадак дня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю