Top.Mail.Ru
149

Новы ангіёграф устанавілі ў Брэсцкай гарадской бальніцы № 1

У Брэсцкай гарадской бальніцы № 1 устанавілі новы ангіяграфічны комплекс, паведамілі БелТА ў Брэсцкім гарвыканкаме.


«У Брэсцкай гарадской бальніцы № 1 завершаны работы па перааснашчэнні, і цяпер тут устаноўлены новы ангіяграфічны комплекс. Гэта абнаўленне пашырыла спектр і колькасць эндаваскулярных малаінвазіўных аперацый на сасудах сэрца і галаўнога мозгу», — акцэнтавалі ўвагу ў гарвыканкаме.


На падрыхтоўку памяшканняў для ўстаноўкі новага абсталявання з мясцовага бюджэту выдзелілі больш за 1,5 млн беларускіх рублёў. Ангіяграфічны комплекс набыты Міністэрствам аховы здароўя. Пацыентам у гарбальніцы № 1 аказваюць як планавую, так і экстранную дапамогу. 

Акрамя гэтага, ва ўстанове аховы здароўя ў пачатку студзеня аднавіў работу кабінет рэнтгенаўскай камп'ютарнай тамаграфіі. Там за месяц медыкі абследавалі ўжо больш за 500 пацыентаў. Мясцовы бюджэт прафінансаваў падрыхтоўку памяшканняў для новага абсталявання, набылі яго за кошт сродкаў Міністэрства аховы здароўя. 

«У бліжэйшы час плануецца адкрыццё новага, забяспечанага перадавым абсталяваннем, аперацыйнага блока, які ўключае пяць залаў», — праінфармавалі ў Брэсцкім гарвыканкаме.


Па даных галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама, для бальніц рэгіёна ў гэтым годзе запланаваны пастаўкі магнітна-рэзанансных тамографаў, апарата камп’ютарнай тамаграфіі і ангіёграфаў. Плануецца набыць транспартныя сродкі — перасоўныя фельчарска-акушэрскія пункты, аўтамабілі хуткай і медыцынскай дапамогі. Чакаюцца пастаўкі эндаскапічнага і лапараскапічнага абсталявання, апаратаў УГД.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю