Top.Mail.Ru

Новая схема махляроў: мінчанін стварыў крыптакашалёк і пазбавіўся амаль 10 тысяч рублёў

Аўтар:

У Заводскае РУУС сталіцы звярнуўся 21-гадовы мінчанін, у якога махляры выкралі амаль 10 тыс. рублёў. Спачатку маладога чалавека падманулі па схеме «Белпошты»: па тэлефоне паведамілі пра заказны ліст і папрасілі назваць код з СМС. 


Затым яго пераключылі нібыта на супрацоўніка КДБ, які пераканаў мінчаніна, што ён размаўляў з махлярамі і даў доступ да сваіх асабістых даных. Каб аферысты не змаглі ўчыніць ад яго імя незаконныя пераводы, «памочнік» параіў прытрымлівацца інструкцый.

Мужчына паверыў і паклаў усе свае зберажэнні на новы банкаўскі рахунак. А затым пад дыктоўку куратара стварыў крыптакашалёк і адправіў на яго грошы. Усяго праз сем хвілін махляры спустошылі яго віртуальны баланс і перасталі выходзіць на сувязь.

Распачата крымінальная справа. 

У міліцыі нагадваюць: махляры пастаянна прыдумваюць новыя формы падману для крадзяжу грошай. Ні пад якой падставай не варта пералічваць або перадаваць свае зберажэнні незнаёмцам, якія просяць пра гэта па тэлефоне і пагражаюць крымінальнай адказнасцю. Атрымаўшы такі званок, трэба звярнуцца ў міліцыю.

Ягор ЧУРЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю