На фоне пастаянных замаразкаў ноччу і слаба станоўчых тэмператур днём чакаецца мокры снег. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
З падобнымі характарыстыкамі мы сутыкнёмся ўжо ў аўторак, калі ўмовы надвор’я працягнуць вызначаць тылавая частка цыклона з цэнтрам над Еўрапейскай тэрыторыяй Расіі і халодныя няўстойлівыя паветраныя масы з паўночных шырот. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 1–6 °С, а днём +4–10° С.
У сераду ўмовы надвор’я будуць не самыя камфортныя: на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 1 да 5 °С, пры праясненнях чакаюцца замаразкі да мінус 2 °С, а днём будзе не вышэй за 4–11 °С.
У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, ноччу з мокрым снегам. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 1 да 7 °С, пры праясненнях замаразкі да мінус 2 °С. Тэмпература паветра днём стане крыху вышэй — ад 6 да 13 °С.
Сяргей КУРКАЧ