Top.Mail.Ru

Ноччу гэтымі днямі вернуцца замаразкі

Красавіцкі мокры снег

Ужо традыцыйна ў першую дэкаду красавіка да нас заносіць досыць халоднае паветра. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у гэтыя дні месцамі чакаюцца ападкі.

У аўторак умовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае да нас з боку Балтыйскага мора. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, днём па поўдні магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, па паўднёва-заходняй палове — моцны. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 3 да плюс 9 °С.

Холадна будзе і 8–9 красавіка. У гэты час умовы надвор’я ў Беларусі працягнуць вызначаць франтальныя раздзелы і халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з паўночнага захаду еўрапейскай часткі тэрыторыі Расіі. Будзе воблачна з праясненнямі. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці парывісты, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 2 марозу да 3 цяпла, максімальная днём будзе ад плюс 2 °С па поўначы да плюс 10 °С па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні парывісты, уначы месцамі на поўначы моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 2 °С, удзень максімальная тэмпература складзе 2–8 °С цяпла.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю