Top.Mail.Ru
177

Ноччу да мінус 25-30 °С. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 15 студзеня

У Беларусі 15 студзеня ноччу па ўсходняй палове тэмпература паветра складзе 25-30 градусаў марозу. У краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу на захадзе часам пройдзе снег, месцамі моцны снег, днём у асобных раёнах на паўднёвым захадзе — невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 17-24 градусы марозу, па захадзе — мінус 10-16, месцамі, а па ўсходняй палове ў многіх раёнах да 25-30 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 12 да мінус 18 градусаў, па захадзе — мінус 7-11.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю