Уначы ў асобных раёнах слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 24. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У ноч на панядзелак, 9 лютага, месцамі па рэспубліцы захаваецца галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
«Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы, 2-7 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 14 да мінус 20 градусаў, пры праясненнях — да мінус 24», — паведамілі ў цэнтры.
Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 6 да мінус 13 градусаў.