Top.Mail.Ru
208

Незвычайны снег заўважаны ў Мінску. У Белгідрамеце патлумачылі яго паходжанне

Антрапагенны снег заўважылі ў Мінску. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды патлумачылі яго паходжанне, паведамляе БелТА.



Жыхары некаторых раёнаў сталіцы ў канцы лістапада і ў снежні маглі назіраць лакальныя беласнежныя краявіды. Такі снег, растлумачылі спецыялісты, мае тэхнагеннае паходжанне і можа ўтрымліваць забруджвальныя рэчывы.

«Антрапагенны, або індустрыяльны снег — зімовая з’ява, пры якой выкіды вадзяной пары, звычайна з прамысловай крыніцы, прыводзяць да лакальнага выпадзення снегу. Лакальны такі снег можа назірацца ў гарадах і пасёлках у залежнасці ад колькасці залішняй вадзяной пары і мясцовых метэаралагічных умоў, пры наяўнасці адпаведных антыцыкланальных умоў і паблізу пастаянных мясцовых крыніц вадзяной пары і забруджванняў паветра», — патлумачылі ў Белгідрамеце. 

Звычайна такая з’ява звязана з халоднымі, стабільнымі антыцыкланальнымі ўмовамі. «У асноўным, калі прыземны туман, які ўтрымліваецца інверсійным пластом, не змешваецца і становіцца перанасычанай вадзяной парай. У такіх умовах на ядрах кандэнсацыі, якімі служаць драбнюткія завіслыя часціцы прамысловых забруджванняў — пыл, сажа, попел — адбываецца ўтварэнне ледзяных зародкаў і выпадзенне ападкаў у выглядзе дробнага снегу на абмежаванай тэрыторыі ў некалькі квадратных кіламетраў з падветранага боку», — расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

Як асобная лакальная метэаралагічная з’ява індустрыяльны снег сталі прызнаваць у Еўропе толькі ў апошнія дзесяцігоддзі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю