На «Нафтане» цяпер працуе каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» — больш за 3500. Прадпрыемства выпускае шырокі асартымент прадукцыі — каля 70 найменняў. Нафтанаўская прадукцыя — гэта паліва для рэакцыйных рухавікоў, топачны мазут, шырокі асартымент змазачнага масла, нафтавыя бітумы і растваральнікі, індывідуальныя араматычныя вуглевадароды і многае іншае. Паліміраўская прадукцыя — поліэтылен высокага ціску, акрылавае валакно, прадукты арганічнага сінтэзу, вуглевадародныя фракцыі і г. д. Для гасцей з Наваполацка экскурсія ў рэзідэнцыю Прэзідэнта стала сапраўдным падарункам.
Хоць Палац Незалежнасці — пляцоўка цэнтральная, афіцыйная, статусная, але ні ў якім разе не адасобленая. Экскурсія пачалася ў зале ўрачыстых цырымоній — самай вялікай зале ў краіне. Гасцям расказалі, як будавалася рэзідэнцыя Прэзідэнта. Паколькі аб’ектаў такога маштабу да 2013 года ў краіне было, Прэзідэнтам была пастаўлена на той час даволі складаная задача: узвесці палац, пабудаваны беларускімі майстрамі і пераважна з беларускіх матэрыялаў, за 30 месяцаў. Усё атрымалася. Трохузроўневы будынак у стылі постмадэрнізму адчыніў дзверы 21 кастрычніка 2013 года.
Далей нафтаперапрацоўшчыкам, хімікам, у тым ліку членам грамадскіх арганізацый, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, паказалі зялёную залу Палаца Незалежнасці, дзе ў лютым 2015 года прайшлі 17-гадзінныя перагаворы «нармандскай чацвёркі».
У агульнай колькасці 20 залаў Палаца Незалежнасці выконваюць асноўныя прадстаўнічыя функцыі. Самыя пазнавальныя з іх наведалі госці. Менавіта тут практычна кожны дзень працуе кіраўнік дзяржавы, прымаюцца найважнейшыя рашэнні, праходзяць міжнародныя сустрэчы. Кожная з залаў мае сваю асаблівую атмасферу дзякуючы каларыстыцы і іншым цікавым мастацкім асаблівасцям.
Час у Палацы Незалежнасці праляцеў незаўважна. Госці з цікавасцю праслухалі экскурсію і атрымалі адказы, пэўна, на ўсе хвалюючыя пытанні.
— Мяне вельмі ўразіў цёплы прыём і душэўная атмасфера, якая лунае ў Палацы Незалежнасці. Нас, жыхароў горада Наваполацка, сустрэлі сёння вельмі гасцінна, падзяліліся цікавай інфармацыяй, адказалі на ўсе пытанні. Вельмі ўдзячна за запрашэнне, — падзялілася Алена СТРЫЖОНАК, работнік службы бухгалтэрыі ААТ «Нафтан».
Вераніка БЕРДНІКАВА, загадчык гаспадаркі ААТ «Нафтан», Палац Незалежнасці наведала ўпершыню:
— Эмоцыі ад убачанага перапаўняюць. Неверагодны маштаб рэзідэнцыі Прэзідэнта і экскурсію па ёй буду памятаць доўга.
Для Святаслава СУШЫЦКАГА, спецыяліста па рабоце з моладдзю ААТ «Нафтан», наведванне палаца было марай з дзяцінства, якая здзейснілася:
фота аўтара.— Бачыў, як праходзяць прыёмы Прэзідэнта тут. Мне таксама вельмі хацелася пабываць у кулуарах. Вось, сёння ўдалося. Уражанняў засталося шмат. Зарадзіўся энергіяй, — адзначыў ён.