Top.Mail.Ru

Неверагодны камбэк «Дынама» ў Баку

Многія балельшчыкі з нецярпеннем чакалі гэтага паядынку другога раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый з камандай «Нефтчы». Абедзве каманды некалі выступалі ў чэмпіянаце Савецкага Саюза, і цікава было не тольгі паддацца настальгіі, але і паглядзець, як развіваецца футбол ва ўжо незалежнай краіне Азербайджан.


...Халодны душ праліўся на галовы мінчан ужо ў самым пачатку паядынка: беларусы прапусцілі гол на другой хвіліне гэтага матчу. Прайшло яшчэ шэсць хвілін, і варатар «Дынама» Шымаковіч у другі раз даставаў мяч з сеткі сваіх варот — на гэты раз здарыўся аўтагол, пасля штрафнога мяч ад пляча Сялявы зноў трапіў у дынамаўскія вароты.

Яркія, імклівыя камбінацыі, контрпрэсінг і хуткі тэмп — усё гэта характарызавала гульню бакінцаў. «Дынама» агрызалася. І чым далей, тым вастрэй. Калі ж на 30-й хвіліне ім такі ўдалося заштурхаць мяч у сетку «Нефтчы», суддзя зафіксаваў афсайд адразу ў некалькіх дынамаўцаў.

Але якраз пасля гэтага дынамаўцы перавялі колькасць момантаў каля чужых варот у якасць. Рэзка зайшоў з правага боку Варданян, нанёс шчыльны ўдар — і мяч рыкашэтам ад варатара гаспадароў трапіў у сетку варот гаспадароў поля.

Да канца тайма ўдары сыпаліся з абодвух бакоў. 

Другі тайм паказаў, што ігракі «Дынама» не толькі выраўнялі гульню, але і самі захапілі ініцыятыву. І неўзабаве лік быў зраўняны: сёмы нумар гасцей, Яўген Малашэвіч, пракінуў мяч паміж ног варатара «Нефтчы». Натхнёныя гэтым, беларускія футбалісты зладзілі працяглы і ўпарты націск на вароты Джафарава. Закід мяча ад Шымаковіча на Джымэ, пас на Варданяна — вось і камбэк. І дубль Карэна Варданяна.

Гульня працягвалася таксама пад ціскам гасцей. Гульню «Дынама» ўзмацніў кыргызскі легіянер Алыкулаў, які выйшаў на поле і амаль адразу ж зарабіў пенальці. Які сам жа і рэалізаваў ударам галавою на дабіванні.

«Дынама» дэманстравала неймаверны характар супраць роўнага па сіле ды зусім няпростага саперніка, якога пастаянна падганялі гарачыя паўднёвыя балельшчыкі. 


Галоўны трэнер «Дынама» Аляксандр Шагойка ў пасляматчавым каментарыі адзначыў:

— Мы ведаем свае магчымасці, і да саперніка ставімся з павагай. Розніца ў два мячы — самая небяспечная. Бо нават адзін прапушчаны мяч можа тут жа ў момант усё сапсаваць. Вельмі цяжкая будзе гульня. Сур’ёзна падрыхтуемся. Інакш і быць не можа. Наша мэта прайсці ў наступны раунд.

Такія чынам, маем валявую перамогу і чакаем гульню ў адказ, якая адбудзецца 30 ліпеня.

Таксама стала вядома, што пераможца гэтага двухматчавага супрацьстаяння згуляе супраць мацнейшага ў пары «Жалезнічар» (Сербія) — «Брага» (Партугалія).

А пакуль што сёння, у чацвер, беларускія клубы правядуць стартавыя сустрэчы другога кваліфікацыйнага раунда футбольнай Лігі канферэнцый.

Барысаўскі БАТЭ ў азербайджанскім Сумгаіце будзе сапернічаць са швейцарскім «Сьёнам» (пачатак у 20.00). Гэтую гульню рассудзіць брыгада чарнагорскіх рэферы, якую ўзначаліць Мілаш Сававіч. У першым крузе барысаўчане аказаліся мацнейшымі за албанскі «Эльбасані», для «Сьёна» сустрэча з уладальнікамі Кубка Беларусі будзе першай у гэтым сезоне. У выпадку поспеху ў матчах са швейцарскай камандай будуць змагацца з пераможцам пары «Зімбру» (Кішынёў, Малдова) — «Ноа» (Ерэван, Арменія).

Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» у венгерскім Мезекевешдзе сустрэнецца з чарнагорскай «Суцьескай» (пачатак у 20.00). Галоўным суддзёй прызначаны Жэрэмі Мілер з Люксембурга. Абедзве каманды адкрылі еўракубкавы сезон у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў: віцябчане двойчы прайгралі румынскай «Універсітэце» з Краёвы, а чэмпіёны Чарнагорыі саступілі казахстанскаму «Кайрату» з Алматы. Калі «МЛ Віцебск» выйграе ў «Суцьескі», то выйдзе на пераможцу пары «Барац» (Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна) — «Петракуб» (Хынчэшты, Малдова).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю