У Столінскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам двух непаўналетніх матацыклістаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
5 ліпеня каля 13:00 15-гадовая жыхарка Столінскага раёна, не маючы права кіравання, кіравала матацыклам «Мінск D4» і рухалася па вул. 9 Мая ў напрамку ад вул. Калгаснай да аўтадарогі Н603 Вялікае Малешава — Рамель — Альшаны ў вёсцы Аздамічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, насупраць дома № 77 яна сутыкнулася з матацыклам «Мінск», якім кіравала 14-гадовая мясцовая жыхарка, пасля чаго з’ехала кювет, дзе ўчыніла наезд на заборную агароджу.
У выніку ДТЗ 15-гадовая кіроўца матацыкла «Мінск D4» і яе 13-гадовая пасажыр шпіталізаваны. Падчас руху кіроўца і пасажыр не былі ў зашпіленым моташлеме. Праваахоўнікамі ўстаноўлена, што 14-гадовая кіроўца матацыкла «Мінск» таксама не мела права кіравання матацыклам.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае выключыць любы доступ дзяцей да ключоў ад транспартных сродкаў, а таксама растлумачыць ім, да якіх наступстваў вядзе небяспечная язда.