Top.Mail.Ru
100

Некалькі атракцыёнаў у парках сталіцы сёлета не будуць працаваць. Расказваем чаму

06.06.2025 | 11:33

У 2025-м плануецца іх дэмантаж і ўтылізацыя.



У Дзяржпрамнаглядзе зарэгістраваны 34 механізаваныя і 4 перасовачныя атракцыёны, а таксама 20 водных спускаў. Некалькі атракцыёнаў допуск да эксплуатацыі ў гэтым сезоне не атрымалі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

— У пачатку сезона 2025 года не былі дапушчаныя да эксплуатацыі чатыры механізаваныя атракцыёны. 
Два з іх — «Дзіцячае кола агляду» у парку ім. М. Горкага і «Арэлі» ў парку ім. Чалюскінцаў — знаходзяцца ў рамонце. «Ладдзя» і «Супер-8», усталяваныя ў парку ім. Чалюскінцаў, выведзеныя з эксплуатацыі, бо адпрацавалі тры і больш нарматыўныя тэрміны службы. 

У 2025-м плануецца іх дэмантаж і ўтылізацыя.

  • Нагадаем, што ў гэтым годзе былі ўнесены змены ў Правілы па забеспячэнні прамысловай бяспекі атракцыёнаў — цяпер іх эксплуатацыя абмяжоўваецца трыма нарматыўнымі тэрмінамі. Таксама ў гэтым сезоне не плануецца выкарыстанне чатырох перасовачных атракцыёнаў.
Атракцыёны, дапушчаныя да эксплуатацыі, прайшлі тэхнічны агляд і дадатковае тэхнічнае дыягнаставанне (для тэхнікі, якая адпрацавала прызначаны тэрмін службы) са станоўчымі вынікамі.

— Атракцыёны былі агледжаны экспертамі Дзяржпрамнагляду. Абсталяванне падвергнулі выпрабаванням з намінальнай нагрузкай, а таксама з нагрузкай, якая перавышае намінальную на 10%. Былі выдадзены станоўчыя заключэнні аб адпаведнасці атракцыёнаў патрабаванням заканадаўства Беларусі ў галіне прамысловай бяспекі, — падкрэслілі ў Мінскім гарадскім упраўленні Дзяржпрамнагляду.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю