Top.Mail.Ru

«Не знайшлі ключы да саперніка». Квартальнаў аб паражэнні ад «Ак Барса»

Галоўны трэнер хакейнага мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падвёў вынікі другога раўнда плэй-оф КХЛ, паведамілі ў прэс-службе сталічнага клуба.

У чвэрцьфінале Кубка Гагарына «зубры» ўсухую вылецелі ад «Ак Барса» (0:4 у серыі). Па ходзе чацвёртага матчу ў Казані, які стаў апошнім, мінчане ўступалі тры шайбы, у канцы трэцяга перыяду закінулі двойчы, але ўсё ж прайгралі з лікам 2:3.

«Трэба гуляць да канца. У атацы шмат чаго не атрымлівалася, была не самая якасная большасць. Адставанне аказалася вельмі вялікае, каб адыграцца ў такой каманды. Разумелі, што гэты матч мог быць апошнім, ён ім і стаў. Не знайшлі ключы да саперніка. Ніхто не хацеў прайграваць, гаспадары здорава абараняліся і выцерпелі», — сказаў Квартальнаў.

Таксама спецыяліст адзначыў, што пераломным у серыі стаў другі паядынак у Мінску (4:5 у авертайме). «Мы выцягнулі гэты матч, але за мінуту да канца прапусцілі. Аддалі гульню, якая павінна была быць нашай. Усё было „на тоненькага“. У гасцях таксама трэба было згуляць інакш, але не атрымалася. Пайшлі ў атаку і забуксавалі. „Ак Барс“ нічога нам не дазволіў».

У мінулым сезоне дынамаўцы таксама завяршылі выступленні ў Кубку Гагарына на стадыі другога раўнда, уступіўшы чэлябінскаму «Трактару» (1:4).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю