Крок да даўгалецця
Па-рознаму адзначылі ў розных кутках Дзень пажылых людзей — цікавых мерапрыемстваў прайшло вельмі шмат, пра ўсе і не раскажаш.


А ў Мінску прадстаўнікі «сярэбранага» ўзросту ўвогуле ўзброіліся палкамі, але далёка не інваліднымі.


Збор быў прызначаны ў Яблыневым скверы, дзе і адбыўся V Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця».
У мінскім этапе ўзялі ўдзел каля 360 жыхароў горада старэйшага пакалення. У 11.00 пачаўся агульнарэспубліканскі старт.

А ў другой палове дня святкаванне ў сталіцы працягнулася ў парку імя Чалюскінцаў, ды не на ціхіх алеях пад шоргат восеньскай лістоты, а на танцпляцоўцы!
Акрамя таго, ва ўсіх цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання горада прайшлі дні адчыненых дзвярэй і канцэрты. Для пажылых мінчан таксама былі арганізаваныя бясплатныя юрыдычныя кансультацыі.


Фота Валерыя КАРТУЛЯ