Дзеці беларускай дыяспары з РФ пабывалі на галоўнай ёлцы Беларусі ў Палацы Незалежнасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе Пасольства Беларусі ў Расіі.
«У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дзеці беларускай дыяспары з Татарстана, Комі, Смаленска, Санкт-Пецярбурга, Самары і Масквы наведалі галоўную ёлку Беларусі ў Палацы Незалежнасці. Хлопчыкі і дзяўчаткі акунуліся ў святочную атмасферу навагодняга Мінска, прынялі ўдзел у тэматычных майстар-класах і тэатралізаваным шоу "Як стаць Снягуркай?», — адзначылі ў дыпмісіі.
Усе юныя ўдзельнікі акцыі атрымалі навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Паездка дзяцей беларускай дыяспары Расіі ў Мінск арганізуецца ўжо чацвёрты год запар пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Расіі і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі.