Top.Mail.Ru

«Не проста прадаць, а прапанаваць умовы». Селіверстаў пра падыходы да прасоўвання беларускіх тавараў

Юрый Селіверстаў, якога кіраўнік дзяржавы прызначыў паслом Беларусі ў Расіі, выказаўся аб падыходах да прасоўвання беларускіх тавараў перш за ўсё на расійскім рынку, паведаміла БелТА.


Новы пасол Беларусі ў Расіі звярнуў увагу на важнасць экспарту і прасоўвання беларускіх тавараў. «У нас няма сыравіннага сектара, у нас ёсць машынабудаванне, сфера паслуг, і мы павінны гэта прасоўваць, — упэўнены Юрый Селіверстаў. — І мы павінны не проста прадаць трактар, але і прапанаваць умовы, каб ён быў зручны ў абслугоўванні і крэдытаванні».

«Традыцыйна заўсёды было прасцей паставіць (тэхніку. — Заўв. БелТА) нейкаму дылеру з адтэрміноўкай плацяжу і чакаць, калі ён сам прадасць гэта, знойдзе рэсурсы і разлічыцца з намі. Гэта не самы правільны шлях, а ў бягучых умовах гэтыя падыходы ў прынцыпе трэба мяняць», — дадаў Юрый Селіверстаў.


Ён таксама адзначыў, што папярэднія паслы Беларусі ў Расіі працавалі дастаткова эфектыўна. Тым не менш, падкрэсліў ён, сітуацыя мяняецца вельмі імкліва, з’яўляюцца новыя выклікі, у тым ліку з фінансавага пункту гледжання. «Зразумела, што мы не можам паўплываць на тую сітуацыю, якая складваецца вакол нас, але мы павінны адэкватна на яе рэагаваць», — сказаў новы пасол Беларусі ў Расіі.

Юрый Селіверстаў нагадаў выказванне кіраўніка дзяржавы аб тым, што ідзе перадзел свету: «Убудоўвацца ў гэтыя працэсы прыйдзецца яшчэ хутчэй. Важна, каб нашы краіны — Беларусь і Расія — рабілі гэта сінхронна, разумеючы, што ў нас ёсць Саюзная дзяржава і агульныя інтарэсы».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю