Top.Mail.Ru

«Не пакідайце дзяцей адных у аўто, нават ненадоўга». У МУС нагадалі важныя правілы паводзін у спякоту

У МУС нагадалі важныя правілы паводзін у спякоту, паведамляе БелТА. 


«У спякотнае надвор’е старайцеся менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі, асабліва з поўдня да 16:00. Апранайце галаўныя ўборы, лёгкае адзенне з натуральных тканін. Піце шмат вадкасці, не ўжывайце алкаголь», — рэкамендавалі ў ведамстве. 

На адпачынку ля вадаёма з дзецьмі не трэба пакідаць іх без нагляду, нават на некалькі секунд. Купацца неабходна толькі ў дазволеных месцах. Таксама важна выконваць прыродаахоўнае заканадаўства, сачыць за сваёй маёмасцю.

Вадзіцелям неабходна пастаянна кантраляваць сваё самаадчуванне. Пры першых прыкметах нядужання ці дрымотнасці варта спыніцца ў цені, адпачыць, памыцца прахалоднай вадой. Пажылым і людзям з хранічнымі захворваннямі лепш адмовіцца ад паездак, пры немагчымасці — узяць з сабой неабходныя лекі і ваду. 

«Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных у аўтамабілі, нават ненадоўга. Пад пякучым сонцам салон награваецца з такой інтэнсіўнасцю, што небяспечная для жыцця тэмпература будзе дасягнута ў лічаныя хвіліны», — перасцераглі ў МУС. 

Супрацоўнікі міліцыі арыентаваны на аказанне ўсебаковай дапамогі людзям, забеспячэнне бяспечных умоў дарожнага руху. 

Як паведамлялася, сёння ў Беларусі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. У дзённы час 29 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра складзе 35-39 градусаў, месцамі плюс 30-34.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю