Top.Mail.Ru
164

Не больш за суткі без электразабеспячэння. Каранкевіч пра «залаты стандарт» энергетыкаў пры форс-мажоры

На аднаўленне электразабеспячэння спажыўцоў у выпадку няштатнага адключэння адводзіцца не больш за адны суткі. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч па выніках дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.



«Не больш за суткі без электразабеспячэння. Задача — альбо аднавіць лінію электраперадачы, альбо падключыць дызель-генератарную ўстаноўку», — сказаў віцэ-прэм’ер.


Ён звярнуў увагу, што яшчэ гадоў 10-15 таму пры падобных умовах надвор’я колькасць адключэнняў ад электразабеспячэння магла быць значна большай. За гэты час рэалізаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. У прыватнасці, павялічана колькасць дызель-генератарных установак, па ўсёй краіне пашыраюць прасекі, дзе праходзяць лініі электраперадачы, што дазваляе забяспечыць больш надзейную іх эксплуатацыю і мінімізаваць выпадкі пашкоджання з-за паваленых дрэў. На лініях электраперадачы, размешчаных у лясным фондзе, замяняюць адкрыты провад на ізаляваны. 

«Вялікая работа ў гэтым кірунку ўжо праведзеная, што дазваляе нават пры падзенні дрэў забяспечыць электразабеспячэнне спажыўца, — растлумачыў Віктар Каранкевіч. — Такая работа будзе праходзіць кропкава альбо сістэмна і ў далейшым». 


Акрамя таго, вызначаны ўчасткі, дзе неабходна пракласці лініі электраперадачы ў кабельным выкананні. «У планавым рэжыме па буйных населеных пунктах для забеспячэння надзейнага электразабеспячэння асобныя рэзервовыя лініі ўжо выконваюцца ў кабельным выкананні. І пагодныя з’явы, падзенне дрэў ужо не аказваюць уплыву (на надзейнасць электразабеспячэння. — Заўв. БелТА)», — адзначыў Віктар Каранкевіч.

Яшчэ адна мера — будаўніцтва рэзервовых ліній электраперадачы, што дазваляе ў выпадку адключэння адной лініі забяспечыць перападключэнне ў аўтаматычным рэжыме на іншую, рэзервовую.

«У выпадку неабходнасці 690 брыгад гатовыя быць мабілізаваны ў любы рэгіён нашай краіны для ліквідацыі пазаштатных сітуацый. Гэта датычыцца і аднаўлення ліній электраперадачы, трансфарматарных падстанцый, а ў выпадку неабходнасці — падключэння дызель-генератарных установак для электразабеспячэння ўжо індывідуальна ад іх (але гэта лакальны выпадак для таго, каб спынення электразабеспячэння асноўны спажывец не адчуў)», — растлумачыў віцэ-прэм’ер.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю