Top.Mail.Ru
173

«Найвялікшая рэклама прадукцыі». Лукашэнка пра Дзяржаўны знак якасці

Дзяржаўны знак якасці з’яўляецца самай лепшай рэкламай прадукцыі, якая была яго ўдастоена. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у рамках цырымоніі ўручэння сімвала Дзяржаўнага знака якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, прадукцыя якіх удастоена гэтай высокай ацэнкі па выніках 2025 года, паведаміла БелТА. 



«Вы павінны разумець, што гэта найвялікшая рэклама вашай прадукцыі. І вельмі заслужаная рэклама», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што за першыя 10 гадоў існавання савецкага Знака якасці права маркіраваць ім сваю прадукцыю заслужылі амаль 3 тыс. тавараў, якія вырабляліся на тэрыторыі БССР. 

«На 3 тыс. мы не выйдзем. Гэта не таму, што ў нас іх няма, а таму, што задача перад урадам пастаўлена адна — толькі самыя лепшыя (павінны быць удастоены Дзяржаўнага знака якасці. — Заўв. БелТА)», — падкрэсліў беларускі лідар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю