Top.Mail.Ru

Навялі парадак на могілках: старыя дрэвы спілаваны за кароткі тэрмін

Вельмі прыемна было прачытаць шчырыя словы падзякі, адрасаваныя праз нашу газету кіраўніцтву Стайскага сельвыканкама жыхаркай г. Лепеля Віцебскай вобласці Наталляй Седзінай.


— Адзначу, што прадстаўнікі мясцовай улады з асаблівай увагай ставяцца да праблем і патрэб людзей, — піша Наталля Іванаўна. — Разам з роднымі мы часта наведваем могілкі каля вёскі Ворань Лепельскага раёна.

Прыехаўшы нядаўна, звярнулі ўвагу на тое, што тут шмат старых дрэў, якія патрэбна спілаваць. З гэтым пытаннем мы звярнуліся да старшыні Стайскага сельвыканкама Аксаны Церашковай. Наша просьба была задаволена на працягу некалькіх дзён. Калі чарговы раз прыехалі на могілкі, адразу адзначылі, што вакол стала больш светла, старыя дрэвы спілаваны, усюды — асаблівыя парадак і чысціня. Такія справы — яркі доказ таго, што набалелым пытанням жыхароў раёна ўдзяляецца асаблівая ўвага.

Як растлумачыла старшыня Стайскага сельвыканкама Аксана Церашкова, у ліквідацыі старых дрэў аказаў садзейнічанне індывідуальны прадпрымальнік Віктар Лобкіс. Работнікі пад яго кіраўніцтвам займаюцца добраўпарадкаваннем раёна. Просьба сельвыканкама выдаліць старыя дрэвы на могілках была выканана аператыўна. Такая работа, вядома, заслугоўвае асаблівай падзякі.

Святлана Вазняк.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю