Top.Mail.Ru

Наведванне лясоў забаронена ў двух раёнах Беларусі

Наведванне лясоў забаронена ў двух раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла БелТА.


Поўная забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах. У цэлым у Гомельскай вобласці абмежаванні не дзейнічаюць толькі ў Мазырскім і Жлобінскім раёнах.

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 80 раёнах краіны. Найбольш шырока — на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (акрамя Рагачоўскага раёна) і Віцебскай вобласці (акрамя Лепельскага і Чашніцкага раёнаў).

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю