Top.Mail.Ru
190

«Навагодняя казка» ў Магілёве: выстава мужа і жонкі аб’ядноўвае жывапіс, графіку і сямейную ўтульнасць

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» ў Магілёве праходзіць выстава жывапісу і графікі мужа і жонкі Юрыя і Вольгі Крупянковых пад назвай «Навагодняя казка». Пра гэта БелТА расказалі ў музеі.


Больш за 30 работ, створаных у розных тэхніках, прапануюць гледачу паглыбіцца ў свет, дзе штодзённае становіцца чароўным, а ўтульнасць — галоўным святочным сімвалам. Хоць Юрый і Вольга Крупянковы працуюць у розных жанрах — ён у жывапісе, яна ў графіцы — іх творчыя светы дзіўна сугучныя. Аб’ядноўвае іх пазітыўны погляд на жыццё, імкненне ўбачыць казачнасць у звыклых дэталях і перадаць праз мастацтва шчырыя чалавечыя пачуцці. 

Палотны Юрыя Крупянкова адрозніваюцца выразнасцю і складанымі шматфігурнымі кампазіцыямі, дзе кожная дэталь старанна прадумана. У графічных лістах Вольгі - вытанчанасць ліній, насычаная пластыка вобразаў і тонкае адчуванне свята. Разам іх працы ствараюць адчуванне кранальнага пазнавання: вось ён — родны горад, знаёмая музыка, любімыя казкі. 

«Глядач ясна адчувае, што за гэтымі творамі стаіць не толькі майстэрства, але і бясконцая любоў да жыцця, да сям’і, да родных вуліц. Цяпло і пяшчота літаральна сталі суаўтарамі мастакоў», — адзначаюць у музеі. 

Выстава «Навагодняя казка» будзе працаваць да 1 лютага 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю