Top.Mail.Ru
190

«Навагодні экспрэс» стартуе на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску

«Навагодні экспрэс» пачынае курсіраваць па Мінскай дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Гасцей у дарозе будуць суправаджаць героі любімых казак. На лясной паляне станцыі Сасновы Бор арганізуюць навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай, персанажамі вядомых мультфільмаў.

Павандраваць у святочна ўпрыгожаных вагонах «Навагодняга экспрэса» можна будзе 24-31 снежня, а таксама 1-4 і 7 студзеня. «У гэтыя дні саставы цягніка зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Працягласць падарожжа — 1 гадзіна 20 хвілін», — удакладнілі ў прэс-цэнтры.

Напрыклад, 24, 30 снежня і 1 студзеня адправіцца ў госці да Дзеда Мароза на «Навагоднім экспрэсе» можна будзе ў 14.20 і 16.00, 29 і 31 снежня — у 11.00 і 12.40, 25-28 снежня, 2-4 і 7 студзеня — у 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00. 

Усе ахвотныя змогуць паспрабаваць сябе ў ролі машыніста дзякуючы гульнявому модулю, устаноўленаму ў зале чакання на станцыі Заслонава. Ён уяўляе сабой сапраўднае працоўнае месца, дзе на панэлі размешчана сістэма кіравання, а на вокнах-экранах паказваецца рух па ўчастку чыгункі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю