«Навагодні экспрэс» на Дзіцячай чыгунцы ў Мінску завяршае работу. Пра гэта БелТА паведамілі ў БЧ.
Сёння ў 16 гадзін, згодна з раскладам, адбыўся апошні рэйс «Навагодняга экспрэса» па Мінскай дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава.
Пачаў курсіраваць «Навагодні экспрэс» 24 снежня. Падчас паездак гасцей суправаджалі героі любімых казак. На лясной паляне станцыі Сасновы Бор арганізоўвалі навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай, персанажамі вядомых мультфільмаў. Саставы цягніка здзяйснялі ад двух да чатырох рэйсаў у дні работы. Працягласць падарожжа складала 1 гадзіну 20 хвілін.