Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) прызначаны намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Татарыновіч. Гэта прадугледжана Указам № 405, які падпісаў 19 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.