Top.Mail.Ru
247

Нацыянальны аэрапорт Мінск прызнаны лепшым аэрапортам краін СНД


Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў пераможцам конкурсу «Лепшы аэрапорт года» ў намінацыі «Лепшы аэрапорт краін СНД» па выніках работы за 2024 год, паведамілі БелТА ў прэс-службе аэрапорта.
  • Конкурс сярод авіягаваней краін СНД штогод праводзіцца асацыяцыяй «Аэрапорт» грамадзянскай авіяцыі краін — удзельніц СНД, членам якой мінскі аэрапорт з’яўляецца з 1997 года. Вынікі падведзены ў Маскве на гадавым справаздачным сходзе членаў асацыяцыі.
Прадпрыемствы-ўдзельнікі ацэньваліся па аб’ектыўных паказчыках, дасягнутых у развіцці маршрутнай сеткі, павышэнні якасці абслугоўвання пасажыраў, удасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Ацэньвалі таксама бяспеку палётаў і камфорт для пасажыраў.

Асацыяцыя «Аэрапорт» грамадзянскай авіяцыі ўтворана 18 снежня 1990 года. Асацыяцыя з’яўляецца недзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй, якая была створана для каардынацыі дзейнасці яе членаў, пашырэння іх дзелавых магчымасцей, прадстаўлення і абароны іх інтарэсаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю