Top.Mail.Ru

Нацыянальная школа рэктараў стане штогадовым форумам вышэйшай школы

Днямі ў Мінску адбылося першае яе пасяджэнне. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, па выніках мерапрыемства яго ўдзельнікі прапанавалі праводзіць форум штогод — напярэдадні новага навучальнага года.

Фармат дыскусійнага клуба, які аб’яднаў рэктараў ВНУ, прадстаўнікоў навукі, дзяржаўных органаў і бізнесу, выклікаў вялікую цікавасць і ў далейшым будзе запатрабаваным. Важнасць адкрытага дыялогу па ключавых пытаннях развіцця айчыннай вышэйшай адукацыі пераацаніць цяжка, таму ўдзельнікі Школы выказалі гатоўнасць выпрацаваныя рашэнні рэалізоўваць у жыццё. 

Па выніках сустрэчы была зацверджана рэзалюцыя з канкрэтнымі кірункамі развіцця вышэйшай школы. Ключавым прыярытэтам застаецца павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў. Для гэтага будзе пашырана работа па развіцці кадравага патэнцыялу ВНУ, прыцягненні таленавітай моладзі да выкладчыцкай і навуковай дзейнасці, а таксама ўзмоцнена прафарыентацыя, практыка-арыентаванае навучанне і суправаджэнне выпускнікоў на этапе працаўладкавання і адаптацыі на працоўным месцы. 

Будзе актыўна развівацца інстытут настаўніцтва, у адукацыйны працэс плануецца прыцягваць вядучых навукоўцаў і практыкаў. Запланавана правядзенне галіновых конкурсаў грантаў для студэнтаў і маладых выкладчыкаў. Акцэнт плануецца зрабіць і на развіццё ў ВНУ цэнтраў кампетэнцый, сумесных лабараторый, студэнцкіх канструктарскіх бюро, бізнес-інкубатараў і стартап-праектаў. 

Асаблівая ўвага ў дакуменце нададзена ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. У рамках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі будзе ўзмоцнена дзейнасць па фарміраванні грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, павагі да гісторыі, культуры і традыцый Беларусі. Плануецца ўкараненне сучасных адукацыйных методык, накіраваных на раскрыццё творчага і прадпрымальніцкага патэнцыялу студэнтаў.

Алена Вінаградава

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю