Top.Mail.Ru

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі CIIE 2025

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на восьмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту EXPO (China International Import Expo 2025), якая 5 лістапада ўрачыста адкрылася ў Шанхаі.


Ініцыятыва выставы, якая праводзіцца з 2018 года, належыць Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну. Мерапрыемства традыцыйна арганізуецца пры падтрымцы Міністэрства камерцыі Кітая і Народнага ўрада Шанхая. Гэта адно з самых маштабных і глабальных шматгаліновых выставачных мерапрыемстваў Кітайскай Народнай Рэспублікі.


Будучы першай у свеце выставай нацыянальнага ўзроўню, цалкам прысвечанай імпарту, CIIE развівае місію па камунікацыі міжнародных кампаній з кітайскімі пакупнікамі, дэманстрацыі замежных прадуктаў і паслуг, умацаванні прыхільнасці Кітая да адкрыцця сваіх рынкаў.


Як расказалі прадстаўнікі ўнітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, на выставе CIIE 2025 беларускі бок дэманструе экспазіцыю, прадстаўленую ў краінавым павільёне і тэматычных лакацыях па тэмах «Харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя», «Высокатэхналагічнае абсталяванне і інфармацыйныя тэхналогіі». Беларуская экспазіцыя размясцілася на плошчы 402 кв. м. Яна сфарміравана «Белінтэрэкспа» з удзелам больш як 40 айчынных прадпрыемстваў харчовай галіны, прамысловай сферы, арганізацый і ўстаноў навукова-тэхнічнага кірунку і сістэмы адукацыі.


Лён — беларускае золата. Такі лейтматыў і галоўная тэма нацыянальнай экспазіцыі Беларусі. Наведвальнікі па заслугах могуць ацаніць тое, што Беларусь з’яўляецца адной з найбуйнейшых краін-вытворцаў ільнянога валакна, а прадукцыя з лёну ў свеце прызнана ўнікальнай і не мае аналагаў па складу, якасці і паходжанні.


У павільёне харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі прадстаўлены вядомыя арганізацыі канцэрна «Белдзяржхарчпрам», холдынга «Брэстмясамалпрам», флагманы-вытворцы мясной, малочнай, кандытарскай і дэсертнай прадукцыі.

У цэлым сёлета гэта маштабная міжнародная выстаўка займае больш як 300 тыс. кв. м, сабраўшы замежных прадстаўнікоў з больш як 150 краін і рэгіёнаў, сярод якіх Аўстралія, Бразілія, Катар, Аман, Індыя, Турцыя, ААЭ, Расія, Егіпет, Зімбабвэ, Італія, Фінляндыя, Іспанія, Венесуэла, Перу і іншыя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю