У дар галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі перададзена больш за 300 кніг. Сярод іх — руская класічная літаратура, у тым ліку творы аўтараў так званага сярэбранага веку. Частка кніжнай калекцыі прадстаўлена кнігамі пісьменнікаў ХХ стагоддзя, як тых, хто працаваў у Савецкім Саюзе, так і эмігрантаў. Падабраны і кнігі вядомых сучасных расійскіх аўтараў. Перададзена і дакументальная, гістарычныя, навуковая літаратура, кнігі па гісторыі рускай эміграцыі, альбомы па жывапісу, архітэктуры, па літаратуразнаўству, акадэмічныя слоўнікі.
Кніжную калекцыю падарыў Дом рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына і Фонд спадчыны рускага замежжа пры ўдзеле Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Як заўважыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Віктар Пшыбытка, перададзеная літаратура будзе садзейнічаць умацаванню сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі. Ён расказаў, што на сёння ўстановай падпісаны пагадненні з буйнейшымі бібліятэкамі Расіі, а ў апошні час актыўна наладжваюцца сувязі з рэгіянальнымі бібліятэкамі. Дзякуючы гэтаму праводзяцца сумесныя мерапыемствы, абмены кнігамі і дакументамі.
На працягу многіх гадоў дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі і Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва паспяхова рэалізуюцца розныя маштабныя творчыя праекты: мастацкія выстаўкі, прэзентацыі, лекцыі і пазнавальныя сустрэчы.
Намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Наталля Аўралева расказала, што Дом рускага замежжа, ужо шмат гадоў папаўняе бібліятэкі розных краін кніжнымі выданнямі. За тры дзесяцігоддзі ён перадаў кніжныя калекцыі ў краіны СНД, Азіі, Афрыкі, Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Правёў больш за 300 выставак ў 63 краінах. З Беларуссю Дом рускага замежжа супрацоўнічае з 2009 года. За гэты час прайшло больш трох дзесяткаў кніжных выставак не толькі ў Мінску, але і ў Гомелі, Гродна, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Мазыры, Магілёве, Полацку.
Як заўважыла загадчыца адзела міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва Дома рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына Алена Крывова сімвалічна, што перадача кніг і выстаўка іх у Нацыянальнай бібліятэцы прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: «Мы чвэрць стагоддзя жывём у Саюзнай дзяржаве. Відавочна, што для інтэграцыйных працэсаў важныя не толькі палітычныя і эканамічныя аспекты, але і гуманітарныя: менавіта супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі, музеямі, універсітэтамі, грамадскімі і дзяржаўнымі установамі культуры. І Дом рускага замежжа імкнецца працаваць ў гэтым кірунку».