Top.Mail.Ru
228

Нацыянальны банк аднаўляе куплю і продаж мерных зліткаў з каштоўных металаў

Як паведамілі ў прэс-службе рэгулятара, з 20 кастрычніка 2025 года Нацыянальны банк аднаўляе правядзенне аперацый куплі-продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама з фізічнымі асобамі. Прадавацца і выкупляцца будуць зліткі, вырабленыя ў краіне, а таксама зліткі, выпушчаныя за яе межамі, пры наяўнасці на іх абрэвіятуры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.


Цэны куплі-продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў будуць устанаўлівацца штодня і размяшчацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка.

Аперацыі куплі продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў з фізічнымі асобамі ажыццяўляюцца ў касах Нацыянальнага банка па адрасе: Мінск, вуліца Талстога, 6. Час працы кас: панядзелак-чацвер з 8.30 да 15.30; пятніца з 8.30 да 14.30. У перадсвяточныя дні час працы кас скарачаецца на 1 гадзіну.

Таксама купіць або прадаць мерныя зліткі з каштоўных металаў па-ранейшаму можна будзе ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю