Top.Mail.Ru
196

Нацбанк: У кастрычніку захаваўся трэнд на больш актыўнае крэдытаванне бізнесу

Беларускія банкі працягваюць актыўна крэдытаваць эканоміку, у першую чаргу ў нацыянальнай валюце, паведамілі БелТА ў Нацбанку.



Агульны гадавы прырост запазычанасці па крэдытах, выдадзеных юрыдычным і фізічным асобам, на канец кастрычніка склаў 13,7 %, у тым ліку па рублёвых — 19,4 %, па валютных (у доларавым эквіваленце) — 5,9 %.

«У кастрычніку захаваўся трэнд на больш актыўнае крэдытаванне бізнесу. Гадавы прырост запазычанасці па крэдытах у нацыянальнай валюце, выдадзеных юрыдычным асобам, склаў на канец кастрычніка 20,9 %, фізічным асобам — 17,1 %», — расказалі ў Нацыянальным банку.


Хутчэй за ўсё раслі доўгатэрміновыя рублёвыя крэдыты прадпрыемстваў. Запазычанасць па іх павялічылася за год на 31,9 %, па кароткатэрміновых крэдытах — на 9,6 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю