Top.Mail.Ru

Нацбанк: у Беларусі адзначаецца рост безадзыўных доўгатэрміновых укладаў

Галоўны трэнд 2025 года на рынку дэпазітаў у Беларусі — рост безадзыўных доўгатэрміновых укладаў, паведамілі БелТА ў Нацбанку.


За год тэрміновыя і ўмоўныя рублёвыя ўклады насельніцтва ў банках павялічыліся на 39,5 %, у тым ліку доўгатэрміновыя — на 47 %. Прырост тэрміновых зберажэнняў у валюце склаў 12,8 %.

«Нацбанк у мінулым годзе арыентаваў банкі на прыцягненне ў першую чаргу доўгатэрміновых укладаў насельніцтва. Працэнтная стаўка па новых тэрміновых рублёвых укладах фізічных асоб у снежні 2025 года склала 12,2 % гадавых, па доўгатэрміновых безадзыўных укладах — 15 % гадавых», — расказалі ў Нацбанку.

Прырост безадзыўных укладаў фізічных асоб на тэрмін звыш года перавысіў 72,4 % пры мэтавым параметры не менш за 17 %. Доля дэпазітаў з тэрмінам год і вышэй у агульным аб’ёме тэрміновых і ўмоўных укладаў дасягнула 87,5 % пры прагнозным арыенціры не менш за 84 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю