Нацбанк пакуль не плануе пераглядаць стаўку рэфінансавання. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў перад пашыраным пасяджэннем Праўлення Нацбанка, паведамляе БелТА.
«У нас свая, незалежная грашова-крэдытная палітыка, і стаўку рэфінансавання мы ўстанаўліваем, не аглядаючыся на кагосьці, зыходзячы з тых умоў, якія складваюцца ў нас у эканоміцы. Наш прагноз ёсць у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі. Безумоўна, дынаміка стаўкі рэфінансавання, яе рух будуць залежаць ад таго, як будуць складвацца знешнія і ўнутраныя ўмовы. Пакуль на бягучы момант ніякіх планаў па пераглядзе стаўкі рэфінансавання ў нас няма», — сказаў Аляксандр Ягораў.
Што датычыцца непасрэдна ставак у цэлым на рынку, то, паводле яго слоў, у чацвёртым квартале 2025 года назіралася дынаміка паступовага іх зніжэння. «Можа, ненашмат, не на працэнтныя пункты, а на дзясятыя працэнтнага пункта, але тым не менш дынаміка прысутнічае. Больш за тое, мы прынялі рашэнне па разліковых велічынях стандартнай рызыкі, у тым ліку з мэтай пэўнага зніжэння ставак у эканоміцы, і перш за ўсё па інструментах, накіраваных на стымуляванне эканамічнага росту (маецца на ўвазе падтрымка экспарту і падтрымка інвестыцыйных праектаў у рэальным сектары)», — адзначыў першы намеснік старшыні Праўлення Нацбанка.
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі на дадзены момант ўстаноўлена ў памеры 9,75 % гадавых.