Доля доўгатэрміновых дэпазітаў ва ўсіх новых тэрміновых рублёвых дэпазітах насельніцтва ў студзені склала 62,4 %, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Паводле інфармацыі Нацбанка, 62,4 % усіх новых тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў студзені 2026 года былі доўгатэрміновымі. У студзені 2025 года гэтая лічба складала толькі 48,8 %.
69,1 % усіх тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб на 1 лютага 2026 года былі рублёвымі. Год таму — 56,1 %.
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 лютага 2026 года дасягнулі 15,7 млрд бел. руб., павялічыўшыся за студзень на 0,5 млрд бел. руб.