Top.Mail.Ru
207

Нацбанк адзначае гістарычна высокія тэмпы росту дэпазітаў у нацвалюце

Дэлегацыя Нацбанка бярэ ўдзел у Кангрэсе фінансістаў Казахстана і Кансультацыйным савеце па валютнай палітыцы цэнтральных банкаў дзяржаў — членаў ЕАЭС, якія праходзяць гэтымі днямі ў Алматы, паведамляе БелТА. 


Як расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў, выступаючы на кангрэсе, у Беларусі працэнтная палітыка, стаўкі па дэпазітах застаюцца станоўчымі ў рэальным выражэнні і адносна бягучага ўзроўню інфляцыі, і адносна інфляцыйных чаканняў. 

«Мы на бягучы момант маем гістарычна высокія тэмпы росту дэпазітаў у нацыянальнай валюце, з якіх звыш 80 % — з тэрмінам больш за адзін год. Гэта такая ўстойлівая рэсурсная база для банкаў, якая дае магчымасць, з іншага боку, нарошчваць інвестыцыйнае крэдытаванне», — адзначыў Аляксандр Ягораў, дадаўшы, што ўпершыню ў краіне сталі лічыць асобна аб’ём выдачы інвестыцыйных крэдытаў. Паказчыкі павялічваюцца. 

Аляксандр Ягораў звярнуў увагу на рост золатавалютных рэзерваў. Ён вылучыў два фактары, якія паўплывалі на гэта: рост кошту золата і купля валюты Нацбанка. «Па-ранейшаму прытрымліваемся рэжыму гнуткага абменнага курса і нейтральнасці. Але тым не менш бачым павышаную прапанову валюты з боку, перш за ўсё, фізічных асоб і нерэзідэнтаў. У тым ліку ў рамках кантролю грашовай прапановы ажыццяўляем пэўныя валютныя інтэрвенцыі для згладжвання ваганняў», — расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Асобна ён адзначыў, што ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў удалося значна нарасціць актывы ў замежнай валюце, пры чым зрабіць гэта ва ўмовах істотных выплат па знешнім доўгу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю