Праверка Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, прадаўжаецца ў 8-й брыгадзе радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА), паведамляе БелТА.
У брыгадзе будзе правераны парадак утрымання ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама ўзбраення і запасаў маёмасці.
«У адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы мы правяраем брыгаду радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Тут знаходзіцца ўнікальная тэхніка, вельмі спецыфічная. Сюды паступаюць новыя ўзоры тэхнікі беларускай вытворчасці. Сёння выбарачна 14 узораў тэхнікі выведзены і зняты з працяглага захоўвання. Машыны зробяць кантрольны прабег на 15 км. Мы таксама гэта ўсё ацэнім», — расказаў першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Невяроўскі.
Асаблівая ўвага пры праверцы ўдзяляецца падрыхтоўцы афіцэраў, асабліва малодшага звяна. «Афіцэры, якія скончылі Ваенную акадэмію, паказваюць дастойныя веды
Першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі дадаў, што праверка прадоўжыцца. «Як сказаў кіраўнік дзяржавы, нам неабходна ведаць рэальны стан спраў ва Узброеных Сілах», — рэзюмаваў ён.
У сённяшняй праверцы таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю. «Гэта не першая праверка такіх аб’ектаў. Мы сёння ўбачылі дастойны ўзровень, як па гатоўнасці да прывядзення тэхнікі ў баявы стан, так і ўвогуле па ўтрыманні тэрыторыі. Па маёмасці, ваеннай тэхніцы сур’ёзных пытанняў не ўзнікла», — адзначыў намеснік старшыні КДК Максім Аляшкевіч.
Як паведамлялася БелТА, 16 студзеня пачалася маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Першачарговая мэта — убачыць аб’ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні вайскоўцаў. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. Ключавой асаблівасцю праверкі з’яўляецца яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.