Беларускія спартсменкі занялі другое месца ў камандзе на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з лука 2026 года ў турэцкай Антальі.
Удзел у жаночых камандных спаборніцтвах бралі тройкі з 20 краін. Беларусь прадставілі Ганна Марусава, Карына Дзёмінская і Аляксандра Стралец. На стадыі адной восьмай фіналу нашы дзяўчаты перамаглі спартсменак з Польшчы (5:4), у чвэрцьфінале прайшлі трыа з Грэцыі (6:2), пасля чаго справіліся з турэцкімі лучніцамі (5:4).
У фінале Марусавай, Дзёмінскай і Стралец процістаяла каманда Германіі, сустрэча завяршылася паражэннем беларусак з лікам 2:6 па сэтах. Нашы дзяўчаты сталі ўладальніцамі «серабра» кантынентальнага форуму і атрымалі ліцэнзію ў камандным турніры на ІV Еўрапейскія гульні, якія ў 2027 годзе прыме Стамбул.