Як толькі каляндар перасягнуў палову кастрычніка, тэмпература паветра актыўна пачала рухацца ў бок зніжэння. Замаразкі і мокры снег з’яўляюцца ўсё часцей, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты. Воблачна, часам дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу ад 3 да 9 °C, днём будзе вагацца ў межах ад 8 да 14 °C.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і днём месцамі па паўночным захадзе краіны моцныя. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы ўжо ад 1 да 8 °C, днём — 4–11 °C, у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі да 13 °C.
Зусім некамфортнае надвор’е нас чакае ў нядзелю, калі на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу 1–7 °С, пры праясненнях замаразкі да мінус 2 °С, днём будзе ад 3 да 9 °С.
Сяргей КУРКАЧ